Улады пазбаўляюцца ад верагодных агентаў Масквы (відэа)
Рэдактар беларускай службы супольнасці «InformNapalm» Дзяніс Івашын адзначае, што кіраўніцтва Беларусі вельмі занепакоенае верагоднай агрэсіяй з боку Масквы, а таму прадпрымае шэраг крокаў як у інфармацыйнай, так і ў ваеннай сферах.

Дзяніс Івашын
Так, апрача затрыманняў аўтараў «Рэгнуму», Івашын звяртае ўвагу на шэраг значных кадравых перастановак у армейскіх колах, у тым ліку апошнімі днямі. Прычым у адстаўку паціху адпраўляюцца камандзіры з ваеннай адукацыяй на тэрыторыі Расіі.
«Улады Беларусі пазбаўляюцца ад верагодных агентаў Масквы», — кажа Дзяніс Івашын.
А ці можна тое самае сказаць наконт нядаўняга звальнення з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца?
Падрабязней — у «Размове Мацкевіча».