Ярмошына: несанкцыянаваныя апытанні выбарцаў — прапагандысцкія трукі

Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла 10 студзеня, што несанкцыянаваныя апытанні выбаршчыкаў напярэдадні або падчас галасавання на выбарах з'яўляюцца не чым іншым як рэкламнымі або прапагандысцкімі трукамі.



jarmoshina.jpg

Фота: Алексей Столяров, Telegraf.by

Паводле яе слоў, калі будуць ажыццяўляцца падобныя замеры, то гэта некантралявана, і апытанне будзе праводзіцца некваліфікавана і з пэўнай мэтай.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што арганізатары праймерыз змогуць падтасаваць любы вынік і потым вывесці яго як народнае волевыяўленне, перадае БелТА. "Я гэтаму зусім не веру і заклікаю ўсіх астатніх не давяраць падобным вынікам", — сказала Лідзія Ярмошына.

Яна дадала, што любы можа пры жаданні заявіць усё што заўгодна і пры гэтым сказаць, што вынікі правільныя. "Так, я думаю, і будуць дзейнічаць ідэолагі гэтых працэсаў", — лічыць Лідзія Ярмошына.

Яна нагадала, што праводзіць апытанні ў сувязі з выбарамі маюць права толькі арганізацыі, якія атрымалі на гэта дазвол у адмысловай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

telegraf.by