ЕС не прызнае рэферэндум і не даслаў назіральнікаў у Крым
Еўрапейскі саюз не прызнае вынік "рэферэндуму" ў Крыму, і там не будзе афіцыйных назіральнікаў Еўрасаюза.
Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва ЕС ва Украіне на старонцы European Union in Ukraine ў Facebook.
"Еўрапейскі саюз не збіраецца прызнаваць вынік рэферэндуму, які пройдзе сёння ў Крыме. Гэты "рэферэндум неканстытуцыйны, таму на гэтым незаконным акце няма ніякіх назіральнікаў ЕС" , — гаворыцца ў заяве.
"Грамадзяне ЕС , якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў Крыму і якія могуць каментаваць рэферэндум , — не выказваюць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага саюза" , — падкрэсліваецца ў ім.