Кіеўскі школьнік вярнуў Пуціну яго падарунак — гадзіннік (відэа)

Андрэй Сянько атрымаў гадзіннік ад Уладзіміра Пуціна 10 гадоў таму, у 2004 годзе пасля візіту прэзідэнта Расеі ў Кіеў, за пытанне пра мары прэзідэнта. Пуцін тады адказаў, што марыць каб усе жылі ў міры, піша «Лiга.нет».  



andrej_sianjko_viarnuu_pucinc_hadzinnik.jpg

5 лютага Андрэю Сянько споўнілася 16 гадоў. А 7 сакавіка ён атрымаў пашпарт грамадзяніна Украіны і вырашыў вярнуць гадзіннік Пуціну — бо гэты гадзіннік стаў "доказам вялікай ілжы" расійскага прэзідэнта.