Еўрамайдан працягваецца: апазыцыя патрабуе адстаўкі Януковіча, праваабаронцы шукаюць зніклых
Украінская служба Радыё "Свабода", а таксама шэраг незалежных мэдыяў праводзяць відэатрансьляцыі з цэнтру Кіева, дзе праходзяць пратэсты Еўрамайдана.
Акцыя на Майдане незалежнасьці была разагнаная ў ноч на суботу. Цяпер тысячы людзей мітынгуюць на Міхайлаўскай плошчы, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Януковіча і ўраду Азарава. Асноўную мабілізацыю абвясцілі на нядзелю, і да гэтага часу не разыходзяцца. Некаторыя дэпутаты выказалі гатоўнасьць начаваць на плошчы разам з прысутнымі.
У суботу да дзьвюх сотняў збітых мітынгоўцаў, якія ратаваліся ад «Беркуту» у Міхайлаўскім саборы, далучыліся дзясяткі тысяч чалавек. Яны сабраліся
на плошчы перад храмам, скандуючы «Кіеў, уставай» і «Януковіча — на Йолку». Пратэстоўцы запоўнілі таксама суседнія вуліцы.
Сярод іх — сем’і з маленькімі дзецьмі. Пратэстоўцы таксама скандавалі: «Рэвалюцыя» , «Страйк».
Міхайлаўскую плошчу таксама наведалі паслы краінаў Еўрасаюза, але заяваў не рабілі. А ўвечары да пратэсту далучыліся лідары апазіцыйных фракцыяў.
Апазіцыя абвясціла страйк, рэгіяналы асудзілі дзеянні выканаўцаў
Арсень Яцанюк, Віталь Клічко і Алег Цягныбок сабралі брыфінг, дзе паведамілі, што «такі прэзідэнт і такі ўрад ва ўладзе быць
не павінны».
«Мы ініцыюем адстаўку ўраду, прэзыдэнта, датэрміновыя прэзыдэнцкія і парламенцкія выбары, поўная перазагрузка ўлады. Улада паказала за ўсе гэтыя гады, што
ні пра якую еўраінтэграцыю, ні пра якія рэформы не ідзе», — падкрэсліў кіраўнік «Удар» Віталь Клічко.
А Яцанюк казаў пра абвяшчэньне агульнанацыянальнай забастоўкі. Усіх людзей заклікалі прыйсці ў нядзелю на веча ў Кіеве на 12:00.
Між тым, актывісты праўладнай «Партыі рэгіёнаў» адрэагавалі па-рознаму. Іна Багаслоўская, у прыватнасці, заявіла аб выхадзе з партыі.
Сяргей Цігіпка на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» напісаў, што патрабуе пакарання для тых, хто асабіста аддаваў загад. І адразу ж
адказнасць за начное пабоішча ўзяў на сябе начальнік кіеўскай міліцыі Валеры Карак, заявіўшы, што гэта была спантанная рэакцыя на хуліганскія дзеянні
на майдане Незалежнасці. Скалечаныя мітынгоўцы аднак запэўніваюць, што самі гвалту не чынілі.
Праваабаронцы збіраюць дадзеныя пра зніклых і скалечаных
Каля пяці чалавек пасля разгону Еўрамайдану да гэтага часу не выходзяць на сувязь, іх нідзе ня могуць знайсці знаёмыя і сваякі. Праваабаронцы збіраюць
інфармацыю пра зніклых, затрыманых і пацярпелых падчас гвалтоўнага разгону і гатовыя даць ім юрыдычную дапамогу. Яны заклікаюць скалечаных зняць пабоі і пісаць заявы
ў міліцыю.
Акрамя таго, ратуючыся з плошчы Незалежнасці, шмат пратэстоўцаў страцілі асабістыя рэчы, грошы і дакумэнты. Для людзей з іншых гарадоў гэта азначае тое, што яны ня могуць
паехаць з Кіева, нават калі б хацелі.
У сацсетках таксама актыўна распаўсюджваюць паведамленьне пра смерць збітай «Беркутам» дзяўчыны. Мэдыкі такую інфармацыю абверглі.