Карпянкоў: Апазіцыянеры за мяжой — шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — смерці
Былы кіраўнік ГУБАЗІКаў, а зараз той, хто з'яўляецца намеснікам у МУС, зрабіў заявы, якія яшчэ будуць узгаданыя пазней.
![karpjankou.webp karpjankou.webp](/img/v1/images/karpjankou.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Азаронак сфармуляваў пытанне Карпянкову на прапагандысцкім канале наступным чынам:
«Яны першапачаткова такімі былі, нашы апаненты, ці яны за мяжой пад камандай спецслужбаў заходніх проста дэградавалі да адкрытых нацыстаў і вар’ятаў?»
«Яны ашалелі і дэградавалі на фоне ўсяго таго, што адбываецца. Ад іх усё больш і больш патрабуецца нейкіх славесных бравад, подзвігаў. І яны ўсё больш і больш сябе ў гэтай справе, у гэтай утрапёнасці пераўзыходзяць. Чартаўшчына, рэальная д’ябальшчына. Бо ўсе сімвалы, якія там ёсць, яны сатанінскія. І ў іх настолькі ўсяліўся д’ябал, што яны рэальна шалёныя сабакі. Рэальна шалёныя сабакі, якія заслугоўваюць толькі аднаго — смерці», — адказаў Карпянкоў.
Ён заявіў, што «разважлівая апазіцыя» не падтрымае заклікі «зайсці на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, учыніць тут вайну, пачаць пераможны паход па вызваленне».
![Някляеў Карпянкову: народ расстрэльвалі энкэвэдысты, расстрэльвалі фашысты, а цяпер — вы?! Някляеў Карпянкову: народ расстрэльвалі энкэвэдысты, расстрэльвалі фашысты, а цяпер — вы?!](/img/v1/images/marsz_adzinstva_6__15__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Карпянкоў спаслаўся на атрыманне гэтай інфармацыі праз «пэўны апарат» і «пэўную сувязь».
Карпянкоў выказаўся і пра амністыю, якую збіраўся праводзіць Лукашэнка. Ён чакае, што гэта «кансалідуе і згуртуе».
![Арцём Шрайбман: Я цалкам дапускаю ваенны пераварот «імя Карпянкова» Арцём Шрайбман: Я цалкам дапускаю ваенны пераварот «імя Карпянкова»](/img/v1/images/arciom_5164d360d86f4d6d7479a1c837b8ef71db5fcf41.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)