Кіраўніцу «Моладзі БНФ» адлічылі з БДУ
Фармальнай падставай сталі тры пераздачы па прадметах.
Пра адлічэнне Ганны Смілевіч, якую нядаўна абралі старшынёй «Моладзі БНФ», паведаміў у сваім ФБ былы кіраўнік арганізацыі Юрась Лукашэвіч. Дзяўчына навучалася на журфаку БДУ.
Каментароў Ганны Смілевіч з гэтай нагоды пакуль што няма.
Нагадаем, вясной 2017 года з БДУ быў адлічаны і Юрась Лукашэвіч — ён навучаўся на гістарычным факультэце.