Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў: Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе для нас мёртвая
Расія заявіла пра выхад з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе.
Расія прыняла рашэнне прыпыніць удзел у Сумеснай кансультатыўнай групе (СКГ) па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДОВСЕ). Такім чынам, абвешчанае Расіяй у 2007 годзе прыпыненне дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе становіцца поўным, гаворыцца ў паведамленні расійскага МЗС.
МЗС Расіі вінаваціць у зрыве перамоваў NATO.
"Краіны NATO вырашылі фактычна абыходзіць палажэнні Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе за кошт пашырэння альянсу, адначасова па надуманых прычынах перашкаджаюць уступленню ў сілу Пагаднення аб адаптацыі. Гэты курс, які праводзіўся, нягледзячы на нашы неаднаразовыя папярэджанні, прывёў да непазбежнага выніку — прыпынення дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Расійскай Федэрацыяй у 2007 годзе", — заявілі дыпламаты РФ.
Аднак у заяве пазначана, што "гэты крок расійскага боку не азначае адмовы ад далейшага дыялогу аб кантролі над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе".
РФ папрасіла ў далейшым прадстаўляць яе інтарэсы ў СКГ Беларусь.
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў адзначыў: "Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе для нас не дзейнічае. Пасля таго, як распалася Варшаўская дамова (Арганізацыя Варшаўскай дамовы, АВД) і старая дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была адаптавана ўжо да сітуацыі, калі Варшаўскай дамовы няма, мы яе ратыфікавалі ў адаптаваным выглядзе, НАТА адмовілася гэта рабіць. Таму мы пачакалі некалькі гадоў, як вы ведаеце, потым сказалі: "Ну тады прабачце". Мы старую Дамову аб звычайных узброеных сілах у Еўропе не лічым чымсьці для сябе абавязковым, выйшлі з яе ў адпаведнасці з прадугледжанымі працэдурамі", — заявіў Лаўроў у Дзярждуме.
"Мы прыпынілі выкананне, але яна (Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе) для нас "мёртвая", і вяртання да гэтага не будзе", — дадаў ён.
Нагадаем, Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была падпісана 19 лістапад 1990 года ў Парыжы паўнамоцнымі прадстаўнікамі шаснаццаці дзяржаў-удзельніц NATO (Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, ЗША, Турцыя і Францыя) і шасці дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Варшаўскай дамовы (АВД) (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія) і ўступіла ў сілу 9 лістапада 1992 года.
У далейшым Дамова зведала шмат змен з-за распаду АВД, было падпісана некалькі дадатковых дакументаў. У 2007 годзе Расія прыпыніла свой удзел у дамове.
Дамова аб звычайных узброеных сілах у прадугледжвае абмежаванне пяці катэгорый звычайных узбраенняў і тэхнікі — танкаў, баявых браніраваных машын, артылерыі калібрам больш за 100 міліметраў, баявых самалётаў і ўдарных верталётаў. Дакумент прадугледжвае таксама абмен інфармацыяй і шырокую інспекцыйную дзейнасць.