Лукашэнка: Мы, з Пуціным і Назарбаевым, гатовы правесці сустрэчу з Парашэнкам у Мінску

Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў гатовыя правесці ў Мінску сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам для абмеркавання актуальных пытанняў. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Бярозаўскай ГРЭС.



luka4.jpg

«Усе гатовыя прыехаць у Мінск. Выказаліся нават за тое, каб нейкі іншы бок, дапусцім, Еўрапейскі саюз, ЗША, калі яны зацікаўленыя ў нармалізацыі сітуацыі — эканамічнай, ваеннай і палітычнай,— давайце сядзем у Мінску і пагаворым. Мы нікога не адкідаем. Гэта агульная пазіцыя трох прэзідэнтаў Еўразійскага эканамічнага саюза», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
«Чакаем. Калі захоча Украіна абмяркоўваць гэтыя пытанні — сардэчна запрашаем», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
БелТА