У Берліне адбудуцца трохбаковыя перамовы Украіна-ЕС-Расія

У нядзелю 17 жніўня адбудуцца трохбаковыя перамовы Украіна-ЕС-Расія на ўзроўні міністраў замежных спраў. 



pieramovy_1_.jpg

У прыватнасці, у іх возьмуць удзел міністры замежных спраў Германіі, Францыі, Расіі і Украіны.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter паведаміў кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін, дадаўшы, што такая гутарка неабходная. «Квадратны будзе стол ці круглы, але размаўляць трэба», — напісаў ён.
Прынцыповая задача, па яго словах — спыненне тэрарыстаў у Данецку і Луганску, а таксама вызваленне лётчыцы Надзеі Саўчанка і іншых украінскіх палітвязняў у Расіі.
«Патрэбныя мір і свабода», — напісаў Клімкін.
eurointegration.com.ua