Нарвежскі ласось завозяць у РФ праз Беларусь
Беларуская кампанія «Санта-Брэмар» (уладальнік гандлёвай маркі «Рускае мора») за апошні тыдзень павялічыла пастаўкі разабранага нарвежскага ласося на 30%, паведамілі FlashNord ў кампаніі.
«Апошнія дні назіраецца ажыятаж на філе ласося. Пастаўкі расійскім кліентам павялічыліся амаль на траціну», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле яго слоў, на перапрацоўку завозіцца нарвежскі ласось, паколькі «Беларусь не падтрымлівала эмбарга на імпарт прадуктаў, якое ўвяла Расія».
Як паведамлялася, у мінулым годзе група кампаній «Рускае мора» выйшла з бізнэсу па вытворчасці гатовай рыбнай прадукцыі, прадаўшы ЗАТ «Рускае мора» беларускай
кампаніі «Санта Брэмар» за $ 52 млн.
flashnord.com