«Макей, Алейнік — без розніцы. Новы кіраўнік МЗС будзе дбаць выключна пра бяспеку і інтарэсы Лукашэнкі»

Намеснік кіраўніка Аб'*днанага Пераходнага Кабінета былы дыпламат Валерый Кавалеўскі пракаментаваў прызначэнне Сяргея Алейніка на пасаду міністра замежных спраў.

photo_2022_12_13_15_33_55.jpg

— Перадусім, гэты ўрад — нелегітымны, — адзначыў Валерый Кавалеўскі. — Такія прызначэнні — незаконныя. І ў дадзенай сітуацыі такую пасаду магла заняць толькі тая асоба, якая адпавядае тром патрабаванням рэжыму:

— падтрымлівае рэпрэсіі супраць беларусаў;

— падтрымлівае ўдзел Беларусі ў агрэсіі РФ супраць Украіны;

— падтрымлівае далейшую акупацыю Расіяй нашай краіны.

Таму няма розніцы, хто будзе на гэтым месцы. Прызначыць могуць толькі таго, хто будзе абараняць інтарэсы адной карумпаванай асобы, а не народа. Новапрызначаны чыноўнік, як і Макей, працягне ў межах сваіх прафесійных абавязкаў дбаць пра бяспеку і інтарэсы Лукашэнкі, ахвяруючы бяспекай і нацыянальнымі інтарэсамі беларусаў».

Сяргей Алейнік быў прызначаны кіраўніком МЗС 13 снежня. Ён замяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Макея, які раптоўна памёр 26 лістапада.