Маладафронтаўцаў выклікаюць у суд

Актывістам «Маладога фронта» Максіму і Дзянісу Урбановічам ды Віталю Трыгубаву прыйшлі СМС-паведамленні аб тым, што супраць іх распачаты адміністратыўны працэс. У паведамленнях пазначана ч. 3 артыкула 23..34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

rovar__1_.jpg

Актывісты мяркуюць, што гэта звязана з іх роварным прабегам ад пл. Незалежнасці да сквера Янкі Купалы (дзе хлопцы паставілі лямпадкі і разгарнулі БЧБ-сцягі), а потым і да Курапатаў 25 жніўня (у гонар адпаведнага свята).

Мяркуецца, што на Іларыёна Трусава таксама хутчэй за ўсё склалі пратакол, бо ягоным бацькам неаднаразова тэлефанавалі міліцыянты з заклікам прыйсці на «паседжанне КСН» па гэтай справе.
Віталю Трыгубаву «праваахоўнікі» паведамілі і пра «ягоны ўдзел разам з Дзянісам Урбановічам» у жалобным пікеце 16-ага верасня на 20-годдзе знікнення палітыка Ганчара і бізнесоўца Красоўскага, іх абвінавачваюць у тым, што нібыта яны «трымалі ў руках расцяжку», што з'яўляецца абсалютнай хлуснёю, паведамляе тэлеграм-канал «Маладога Фронта».