Актывіста аштрафавалі за велапрабег у гонар Дня Незалежнасці

Сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў актывіста «Маладога фронту» Максіма Урбановіча на 20 базавых (510 рублёў).

45744e5d_dfad_4eeb_b278_0975e5460ee1_cx0_cy9_cw0_w1023_r1_s.jpg

Максіма Урбановіча судзілі за наведванне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства — роварнага забегу «Маладога фронту» ў гонар неафіцыйнага Дня Незалежнасці 25 жніўня. У гэты дзень у 1991 годзе Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі набыла моц Канстытуцыйнага закона.
Роварны забег праходзіў па маршруце ад плошчы Незалежнасці да сквера Янкі Купалы, затым актывісты накіраваліся на варту ў Курапаты.
Пазней удзельнікам велапрабегу прыйшлі позвы ў суд. Так, заўтра ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудуцца аналагічныя пасяджэнні ў дачыненні да актывістаў Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава. Пачатак у 9.30.
Апроч таго, Віталю Трыгубаву паведамілі і пра яго ўдзел разам з Дзянісам Урбановічам у жалобным пікеце 16-ага верасня на 20-годдзе знікнення палітыка Ганчара і бізнесоўца Красоўскага. Актывістаў абвінавачваюць у тым, што нібыта яны «трымалі ў руках расцяжку»,