Мікалай Статкевіч: Калі не прадставяць памяшкання – правядзем кангрэс у скверы Янкі Купалы

Мінгарвыканкам зацягвае з адказам на просьбу прадаставіць памяшканне для правядзення 15 траўня ў Менску Беларускага нацыянальнага кангрэса, паведаміў  член аргкамітэта мерапрыемства Мікалай Статкевіч.

Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Па словах Статкевіча, на кангрэс абрана больш за 500 дэлегатаў. «Іх трэба зарыентаваць, дзе пройдзе кангрэс, а наперадзе чатыры выходныя дні. Таму аргкамітэт прыняў два варыянты адказу на рашэнне ўладаў. Хочам правесці кангрэс у адпаведнасці з заканадаўствам. Але калі ўлады адмовяцца даць памяшканне, правядзем яго на адкрытым паветры», – падкрэсліў ён.
 У выпадку адмовы ў прадастаўленні памяшкання, паведаміў Статкевіч, аргкамітэт прыняў рашэнне правесці кангрэс у скверы Янкі Купалы ў Мінску. Паводле яго слоў, прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі па электроннай пошце звярнулася ў МЗС з просьбай садзейнічаць вылучэнню памяшкання. Аналагічныя просьбы, адзначыў палітык, зыходзілі і ад некаторых пасольстваў замежных краін у Менску.
Паводле Радыё Рацыя