Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА ў Жодзіна (абноўлена)

Яму прад'яўлена абвінавачванне. 

1ab88a79_7d5f_48e9_8168_1503c4208a42_mw1024_s_n.jpg

Cтала вядома, што затрыманага ўдзельніка «Крытычнай масы» і падазраванага ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўніка ДАІ Дзмітрыя Паліенку перавялі ў СІЗА ў Жодзіна. 

Дасылаць лісты падтрымкі Дзмітрыю Паліенка можна па адрасе: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а.Акрамя таго, 5 траўня пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненьні да назіральніка БХК Кірыла Кажэнава. Аднак, разгляд быў перанесены на 11 траўня. Таксама стала вядома, што будзе рабіцца агляд месца здарэння і адбудзецца дадатковы допыт у сувязі з заявай Максіміліяна Бойчанкі аб прыцягненне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да адказнасці.
Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна збілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказаньні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Пазней дадому да Максіміліяна Бойчанка, які падчас акцыі не быў затрыманы, прыехалі супрацоўнікі ДАІ і ўручылі позву з патрабаваннем з'явіцца ў РУУС Цэнтральнага раёна для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе.
Паводле беларускай службы Радыё Рацыя