Мікалай Статкевіч заклікае на акцыю памяці

Чарговая акцыя без санкцыі. У Менску 24 лістапада пройдзе мемарыяльнае шэсце. Яго арганізатарам выступіў былы палітвязень Мікалай Статкевіч.



mikola_1_logo1.jpg

— 24 лістапада 1996 года ў Беларусі прайшоў рэферэндум. Па выніках гэтага рэферэндуму была так зменена Канстытуцыя, што яе проста не стала. У Беларусі была ўсталявана дыктатура. І тыя, хто найбольш гэтаму супраціўляўся, спачатку пазбаўляліся пасады, а пасля знікалі. Гэта Юрый Захаранка — міністр унутраных спраў, Віктар Ганчар — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Мікалай Статкевіч прапануе падысці са знічамі да месцаў працы двух зніклых палітыкаў. То бок, да будынкаў Міністэрства ўнутраных спраў і Цэнтрвыбаркама. Акцыя пачнецца ў бліжэйшы аўторак а 18 гадзіне па менскім часе каля сталічнага ГУМа.

Беларускае Радыё Рацыя