Мікалая Аўтуховіча перавялі ў гродненскі СІЗА. «Трымаецца малайцом»

Былога прадпрымальніка падазраюць у тэрарызме.

Фота Hrodna.life

Фота Hrodna.life

Былога ваўкавыскага прадпрымальніка і вядомага актывіста Мікалая Аўтуховіча перавялі ў гродненскі СІЗА. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў праваабаронца Васіль Завадскі. З опісам: «Ад яго прыйшоў ліст. Ён трымаецца малайцом»

Раней Аўтуховіча трымалі ў СІЗА КДБ, не прымалі перадачы.

Увечары 8 снежня стала вядома аб затрыманні групы людзей, якая нібыта падпаліла дом міліцыянта ў Ваўкавыску і падарвала аўтамабіль супрацоўніка міліцыі ў Гродне. Як паведамілі на дзяржаўным ТБ, групоўкай кіраваў ваўкавыскі прадпрымальнік і актывіст Мікалай Аўтуховіч. Разам з ім былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек: Сяргей, Любоў і Павел Рэзановічы, Ірына Гарачкіна, Ірына і Антон Мелькеры.

Затрыманым інкрымінуюць артыкул 289 КК («Акт тэрарызму»), які прадугледжвае пазбаўленне волі ад васьмі (часткі першая і другая дадзенага артыкула) да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне (Частка трэцяя дадзенага артыкула).