Жыхара Жлобіна прысудзілі да чатырох гадоў калоніі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі

Хлопец атрымаў не толькі турэмны тэрмін: яго абавязалі выплаціць пацярпеламу міліцыянту 1,5 тысячы рублёў для «кампенсацыі шкоды».

47683430_401.jpg

27-гадовага жыхара Жлобіна Аляксандра Французава прысудзілі да чатырох гадоў калоніі за гвалт машынай у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі
Французава затрымалі ў ноч з 10 на 11 жніўня, калі ў Жлобіне міліцыянты тармазілі аўтамабілі і хапалі кіроўцаў. Аляксандр, спалохаўшыся, даў задні ход. У гэты момант намеснік начальніка Жлобінскага РАУС схапіўся за дзверы машыны. Яго руку, згодна абвінавачванню, заблакавала ручка дзвярэй, і ён змушана разбіў шкло рацыяй. Хлопец за рулём жа «наўмысна» паскорыў рух і працягнуў міліцыянта за аўто.
Французаў атрымаў не толькі турэмны тэрмін: яго абавязалі выплаціць пацярпеламу міліцыянту 1,5 тысячы рублёў для «кампенсацыі шкоды».
Чатыры месяцы хлопец знаходзіўся ў СІЗА. Яго родныя хочуць абскардзіць прысуд, на абвяшчэнне якога ў залу не пусцілі нікога, акрамя здымачнай групы БТ.