Тры месяцы турмы за парэзаны сцяг
У Асіповічах судзілі 24-гадовага мясцовага жыхара. Яму інкрымінавалі здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

Па дадзеных следства, 16 кастрычніка ў начны час, каля будынку рэдакцыі раённай газеты «Асіповіцкі край», ён пашкодзіў металічны кранштэйн, на якім быў замацаваны флагшток з дзяржаўным сцягам. Затым ён пры дапамозе шкла разрэзаў палотнішча сцягу.
Сваю віну жыхар прызнаў. Суд Асіповіцкага раёна пастанавіў пакараць маладога чалавека трыма месяцамі арышту.