Мінабароны Польшчы: на вучэннях «Захад-2017» Расія адпрацуе ўжыванне ядзернай зброі

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч сцвярджае, што расійскі бок мае намер адпрацаваць падчас вучэнняў «Захад-2017» выкарыстанне ядзернай зброі. Пра гэта ён заявіў 19 верасня ў эфіры Польскага тэлебачання.

antoni_macierewicz__antoni_macerevich_ministr_oborony_polshi.jpg

Па словах польскага міністра, інфармацыя, якая афіцыйна распаўсюджваецца пра вучэнні «ўводзіць у зман».

«Гэтыя манеўры пачаліся месяц таму і не скончацца заўтра. Яны будуць працягвацца на гэты раз з
выкарыстаннем ядзернай зброі, адпрацоўкай выкарыстання ядзернай зброі, што расейцы робяць, не упісваючы ў праграму вучэнняў
», — заявіў ён.

Пры гэтым Мацярэвіч нагадаў, што ваенная дактрына Расіі прадугледжвае магчымасць нанясення прэвентыўнага ўдару па меркаванаму суперніку.

«Вучэнні «Захад-2017» з'яўляюцца не толькі найбуйнейшымі, але і самымі агрэсіўнымі і шматфункцыянальнымі з усіх вучэнняў Расіі за апошнія 30 гадоў», — падсумаваў Мацярэвіч.

У Беларусі і Расіі з 14 па 20 верасня праходзяць вучэнні «Захад-2017». Галоўная мэта мерапрыемства — адпрацаваць узаемадзеянне розных родаў войскаў для забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Вучэнні праводзяцца на шасці палігонах і двух участках мясцовасці ў Беларусі і трох палігонах у Расіі.

У вучэннях удзельнічаюць каля 13 тысяч вайскоўцаў, з іх прыкладна 10 тысяч — на беларускай тэрыторыі. У манеўрах у Беларусі і Расіі задзейнічаны каля 70 самалётаў і верталётаў, да 680 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку каля 250 танкаў, да 200 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў. Беларусь запрасіла больш за 80 міжнародных назіральнікаў ад ААН, АБСЕ, АДКБ і Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама прадстаўнікоў 7 дзяржаў, у тым ліку якія ўваходзяць у склад NАТO.

Паводле tut.by