Мінабароны Расіі аб'явіла з 10 раніцы «рэжым цішыні» ва Украіне
Паведамляецца пра адкрыццё гуманітарных калідораў.
«Сёння, 5 сакавіка, з 10-й гадзіны раніцы па маскоўскім часе расійскім бокам аб'яўляецца рэжым цішыні і адкрываюцца гуманітарныя калідоры для выхаду мірных жыхароў з Марыупаля і Валнавахі», — паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Паведамляецца, што гуманітарныя калідоры і маршруты выхаду ўзгодненыя з украінскім бокам.