Расійскія войскі захапілі ўкраінскі горад Трасцянец
Расіяне ўвайшлі ў Трасцянец і захапілі падстанцыю хуткай дапамогі.
![274937970_984008062227646_8772477628670936333_n.jpg 274937970_984008062227646_8772477628670936333_n.jpg](/img/v1/images/274937970_984008062227646_8772477628670936333_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Украінскі горад Трасцянец захапілі расійскія войскі. Яны кантралююць падстанцыю хуткай дапамогі і не дазваляюць медыкам выязджаць на выклікі. Пра гэта паведамляе кіраўнік Сумскай абласной адміністрацыі. Паводле яго слоў, медыкаў папярэдзілі, што яны будуць расстраляныя, калі яны парушаць забарону.
![275065989_502327887914489_8682351146713495817_n.jpg 275065989_502327887914489_8682351146713495817_n.jpg](/img/v1/images/275065989_502327887914489_8682351146713495817_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мясцовае насельніцтва не мае магчымасці купіць прадукты: усе крамы разрабаваныя, у горадзе працуюць снайперы.