Дзявяты дзень вайны ва Украіне: апошнія навіны

«НЧ» сабраў апошняе з таго, што вядома пра дзявяты дзень нападу Расіі на Украіну.

1632125011_3395.jpg


***
У Херсоне не адбыўся мітынг за стварэнне так званай «Херсонскай Народнай Рэспублікі» (ХНР).
Як піша «Суспільне Херсон», на галоўную плошчу ў горадзе выйшлі людзі з украінскімі сцягамі, не пабаяўшыся ўзброеных расійскіх акупантаў.
Паводле слоў міністра па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірыны Верашчук, Херсон стаіць у пераліку тых, каго трэба як мага хутчэй эвакуіраваць:
«На жаль, сёння Расія не дае дабро, каб пачаць эвакуацыю ў Херсоне. Яны лічаць, што трымаюць пад кантролем горад, але гэта не так. Мы разлічваем на Чырвоны Крыж».
Раней паведамлялася, што акупацыйныя войскі РФ плануюць абвясціць «ХНР».
Але жыхары Херсона насуперак блакаванню акупантамі ўкраінскай гуманітарнай дапамогі масава адмовіліся нават ад «дапамогі», якую расіяне прывезлі ў цэнтр горада.
***
У баях пад Гастомелем загінуў Герой Украіны. На момант смерці Валерыю Чыбінееву было 34 гады.

geroj_ukrainy.webp


Герой Украіны Валерый Чыбінееў загінуў у жорсткіх баях з расійскімі акупантамі пад Гастомелем. Маёр быў родам з Бярдзянска.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Бярдзянскім гарадскога савета ў Facebook.
«Ён змагаўся як герой і загінуў як герой. Яму было 34 гады», — гаворыцца ў паведамленні.
Валерый Чыбінееў разам з братам выхоўваўся ў Бярдзянскай агульнаадукацыйнай санаторнай школе-інтэрнаце, таму што бацькі памерлі. Ён скончыў дзевяць класаў школы, пасля чаго паступіў у Запарожскі ваенны ліцэй, а потым — у Адэскую акадэмію сухапутных войскаў.
У 2010 годзе ў званні лейтэнанта ўвайшоў у шэрагі 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Акрамя таго, ён змагаўся з расійскімі акупантамі з першых дзён АТА.
 У 2016 годзе яго ўзнагародзілі зоркай Героя Украіны. У 2019 годзе страціў на расійска-ўкраінскай вайне брата. Камандзір аддзялення дэсантна-штурмавога ўзвода 79-й дэсантна-штурмавой брыгады Раман Чыбінееў атрымаў смяротнае раненне ў выніку абстрэлу з расійскага боку.
***
Адміністрацыя Мікалаева паведамляе, што акупантаў выбілі з горада. Украінскім войскам удалося выбіць расіян з Мікалаева, але баі на ўскраінах працягваюцца. Пра гэта заявіў кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім.
«Выбілі мы іх трохі, але бой працягваецца. Каментаваць не магу. Гэта значыць, ужо на ўскраінах, але па горадзе выбіл»", — перадае «УНІАН» яго словы.
Таксама Кім заявіў, што ўкраінцам удалося адбіць у расіян ваенны аэрадром «Кульбакіна», які абстралялі ў першы дзень ўварвання Расіі ва Украіну. Над ім узняты ўкраінскі сцяг.
Крыху пазней кіраўнік вайсковай адміністрацыі дадаў, што акупанты пачалі контрнаступленне на аэрадром, і папрасіў жыхароў не выходзіць са сховішчаў.
***
Ва ўкраінскай Барадзянцы пад заваламі могуць быць каля 100 чалавек, паведамляе служба надзвычайных сітуацый Украіны. Іх лёс пакуль невядомы.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый (ДСНС) Украіны Вікторыя Рубан.
Паводле яе, на гэты момант доступу да пацярпелых ратавальнікі не маюць.
Рубан расказала, што 3 сакавіка група ратавальнікаў ДСНС выехала ў Барадзянку і была абстраляная.
Падчас расійскага ўварвання некалькі жылых дамоў у Барадзянцы былі разбураныя ўдарамі расійскай авіяцыі. Пасля расійскія вайскоўцы спрабавалі прайсці праз горад, але былі разгромленыя ўкраінскімі войскамі.
***
У Марыупалі зараз самая крытычная сітуацыя, там не ўдаецца дамовіцца пра гуманітарныя калідоры.Пра гэта сказаў дарадца міністра ўнутраных спраў Вадзім Дзенісенка ў эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў.
«Найбольш крытычная сітуацыя цяпер — гэта, безумоўна, горад Марыупаль. На жаль, не ўдаецца дамовіцца ні пра якія гуманітарныя калідоры. І сітуацыя там досыць крытычная. Асабліва калі ўлічваць тое, што ў апошнія дні вораг бесперапынна палівае (горад. — Заўв. рэд.) "Градамі" і расстрэльвае інфраструктуру. Асаблівы цынізм заключаецца ў тым, што страляюць у тым ліку і ў бальніцы», — сказаў Дзенісенка.
Ён таксама праінфармаваў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, зараз завязаўся бой у Немяшаеве — гэта гарадок недалёка ад Барадзянкі Кіеўскай вобласці. Гэтая інфармацыя правяраецца.
Паводле слоў Дзенісенкі, бой пад Мікалаевам працягваецца, але там «ужо пагналі ворага ад горада, і пачынаюць яго пераследаваць, таму што ён ўцякае».
***
У Чарнігаве збілі варожы самалёт, які бамбіў горад. Пілот катапультаваўся, але не выжыў. Пра гэта паведаміў адзін з абаронцаў Чарнігава з пазыўным «Пярэварацень».
Паводле яго слоў, у Чарнігава таксама ёсць свой «Прывід» і народны герой!
«Сяргей Ч. Сціплы афіцэр, які 9 дзён працаваў штатным клеркам у Чарнігаве. Менавіта ён навучыў многіх "ваўкоў" выкарыстоўваць ПЗРК. Менавіта ён збіў "Сухога", які бамбіў наш горад», — паведаміў абаронца горада.
Ён падкрэсліў, што ганарыцца знаёмствам з гэтым героем.
«Пісталет пілота — яго. Кажуць, пілота злавілі на Аляксандраўцы (мікрараён Чарнігава. — Заўв. рэд.), але, падобна, той пры падзенні атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы. Такое будзе з кожным!» — адзначыў «Пярэварацень».
***
Расійскія войскі адкрылі агонь па вёсцы Мархалёўка ў Кіеўскай вобласці: ёсць ахвяры.
У выніку авіяўдару з боку расійскіх акупантаў пацярпелі восем жылых дамоў, загінулі пяць чалавек, трое з якіх — дзеці. Пра гэта паведамляе ДСНС Украіны.
***
Узброеныя Сілы Украіны адбілі аэрапорт у Мікалаеве. У прыватнасці, над аэрапортам «Кульбакіна» ўзняты дзяржаўны сцяг Украіны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Сухапутных войскаў ВСУ ў Facebook.
«Украінскія воіны адбілі аэрапорт "Кульбакіна" ў Мікалаеве і паднялі там дзяржаўны сцяг», — гаворыцца ў паведамленні.
***
У Львове хаваюць каштоўныя скульптуры. Некаторыя дэмантуюць, а тыя, якія нельга перавезці ў бяспечнае месца, абмотваюць будаўнічым матэрыялам.






Так украінцы вырашылі засцерагчы статуі і помнікі ў выпадку магчымага нападу расійскіх акупантаў. Тыя помнікі, якія на дадзены момант фізічна можна дэмантаваць, здымаюць і забіраюць у фондасховішча.
Тыя, якія забраць цяжка, абмотваюць спецыяльным матэрыялам з тканіны, шклаваты і фольгі.

1646408188_2054.jpg


Фотаздымкі апублікаваныя ў Telegram-канале «Рэпарцёр». Паведамляецца, што такое рашэнне прынялі ў сувязі з магчымымі абстрэламі з боку акупацыйных войскаў, каб засцерагчы культурную спадчыну.


1646408187_9939.jpg


***
У Адэскай вобласці з тэрыторыі курортных населеных пунктаў Беленькае і Затока пасля ўчарашніх варожых абстрэлаў канфіскавалі супрацьтанкавыя касетныя элементы і дзве авіябомбы.
«4 сакавіка групай піратэхнічных работ аварыйна-выратавальнага атрада спецпрызначэння ГУ ДСНС у Адэскай вобласці на тэрыторыі с.Беленькае і пгт. Затока Белгарад-Днястроўскага раёна канфіскаваны і знішчаны супрацьтанкавыя касетныя элементы ПТАБ-1М (253 адз.), 1 авіябомба ОСАБ-250 і 1 авіябомба ОСАБ-500 (рэшткі боепрыпасаў пасля авіяўдару 3 сакавіка)», — паведамляе ДСНС Украіны.
Як паведамлялася раней, 3 сакавіка расійскае войска здзейсніла ракетны абстрэл курортнага пасёлка Затока і нанесла па вёсцы Беленькае два ракетныя ўдары, у выніку якіх адзін жыхар загінуў і яшчэ адзін атрымаў раненні. Варожы самалёт, які атакаваў вёску, збіла ўкраінская СПА.
***
Паводле даных Пентагона, у 25 кіламетрах ад Кіева стаіць велізарная калона расійскіх войскаў.
Пра гэта паведамляе ZN.UA.
Адзначаецца, што на дадзены момант калона не рухаецца ў бок Кіева. Гаворка нібыта ідзе пра калону працягласцю ў некалькі дзясяткаў кіламетраў. Яна была запаволеная ўкраінскімі нападамі і падрывам аднаго з мастоў.
Таксама расійскія войскі знаходзяцца пад Чарнігавам і Харкавам на поўначы краіны, але працягваюць наступ на поўдні. Пры гэтым Марыупаль застаецца пад кантролем Украіны, а прыкметы, атакі, якая рыхтуецца на Адэсу, пакуль не назіраюцца.
***
На Харкаўшчыне за дзевяць дзён расійскай агрэсіі ў выніку дзеянняў захопнікаў загінулі 188 чалавек, з іх 122 — цывільныя асобы, у тым ліку пяцёра дзяцей.
Пра гэта паведамляе ў Тэлеграме аддзел камунікацыі паліцыі Харкаўскай вобласці..
«Па стане на 18:00 4 сакавіка ад раненняў падчас артабстрэлаў і баявых дзеянняў загінулі 188 чалавек, сярод якіх 122 грамадзянскіх, у тым ліку пяцёра дзяцей», — гаворыцца ў паведамленні
Адзначаецца, што з 24 лютага, абараняючы Харкаўшчыну ад нападу варожых войскаў, загінулі 35 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны, 4 паліцыянты, 6 нацгвардзейцаў, 4 супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы, 2  Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта паветраных сіл, 1 — Службы бяспекі Украіны, а таксама 14 байцоў тэрытарыяльнай абароны.
Параненыя падчас артабстрэлаў 394 чалавекі, з якіх 290 — звычайныя грамадзяне.
Таксама ў паліцыі праінфармавалі, што з пачатку ўварвання расійскіх войскаў на Харкаўшчыне затрыманы 19 зламыснікаў: 12 расійскіх вайскоўцаў, двое памагатых ДРГ, адзін падазраваны ў наўмысным забойстве, а таксама чацвёра падазраваных у маёмасных злачынствах і злачынствах, звязаных з незаконным ужываннем зброі.