Міністэрства сувязі распрацавала новы дакумент для блакавання сайтаў у Беларусі

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацаваны праект Указа Прэзідэнта «Аб удасканаленні парадку выкарыстання інфармацыйнай прасторы». Пра гэта стала вядома з адказу Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі на зварот прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.

block_websites.jpg

У адказе за подпісам Генадзя Бялкова гаворыцца, што Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканаленні парадку выкарыстання інфармацыйнай прасторы», які прадугледжвае парадак абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджвання заканадаўчымі актамі.
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася ў міністэрства, каб азнаёміцца з тэкстам дакумента, а таксама даведацца, на якім этапе знаходзіцца яго ўзгадненне.
Аднак ва ўпраўленнях электрасувязі, прававой і кадравай працы, а таксама Дэпартаменце інфарматызацыі міністэрства прэс-службе ГА «БАЖ» паведамілі, што нібыта нічога не ведаюць пра падрыхтаваны Указ у галіне інтэрнэта.

snimok_14.png

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіроўвае ў Міністэрства пісьмовы зварот з гэтай нагоды з просьбай даць магчымасць азнаёміцца з дакументам і абмеркаваць яго.
Паводле baj.by