Меркель у Маскве назвала анэксію Крыма «злачыннай»
Канцлер Германіі падвергла незвычайна рэзкай крытыцы анэксію Крыма Расіяй.
Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Маскве, Меркель, якая стаяла побач з прэзідэнтам Пуціным, сказала, што дзеянні Масквы адкінулі назад адносіны паміж Расіяй і Захадам.
«Злачынная анэксія Крыма, якая парушае міжнароднае права, і ўзброены канфлікт на ўсходзе Украіны сур'ёзна падарвалі нашы адносіны», — сказала канцлер.
Яна дадала, што гісторыя вучыць нас вырашаць канфлікты, наколькі б сур'ёзнымі яны ні былі, мірным шляхам, пры дапамозе дыялогу.
Бі-Бі-Сі