МЗС Польшчы выклікала прадстаўніка Беларусі з-за затрымання Анжалікі Борыс
Міністэрства замежных спраў Польшчы ўчора ўвечары выклікала часовага паверанага ў справы Беларусі. Выклік быў звязаны з затрыманнем кіраўніцы незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс.

Нагадаем, Польшча прызнае Саюз палякаў пад кіраўніцтвам Борыс як легітымную арганізацыю, што прадстаўляе інтарэсы польскай меншасці ў Беларусі.
У паведамленні польскага МЗС гаворыцца, што прадстаўнік Беларусі атрымаў «недвухсэнсоўны сігнал» аб неадпаведнасці дзеянняў улад міжнародным абавязацельствам па абароне нацыянальных меншасцей і двухбаковым польска-беларускім абавязацельствам па абароне польскай меншасці, паведамляе REFORM.by.
«Арышт спадарыні Анжалікі Борыс, абранай некалькі дзён таму на новы тэрмін, раўнасільны выгнанню польскасці і не толькі ўплывае на добрыя стасункі з Польшчай, але і на традыцыйны беларускі мультыкультуралізм» — гаворыцца ў паведамленні.
МЗС Польшчы заклікаў вызваліць Борыс і пакласці канец пераследу польскай меншасці.