На лідара Партыі БНФ склалі пратакол

Як і варта было чакаць сёння на Аляксея Янукевіча склалі пратакол за "несанкцыянаванае мерапрыемства", артыкул 23.34 КаАП за удзел у акцыі супраць расійскай авіабазы, якая прайшла на плошчы Свабоды 4 кастрычніка.



janukievic3.jpg

Палітыка чакае суд, дата якога пакуль невядомая.

Нагадаем, лідара Партыі БНФ выклікалі на 8 кастрычніка ў Цэнтральны РАУС Мінска.

"Выклікаюць у Цэнтральны РАУС на 8 кастрычніка, 14.15. Найхутчэй будзе пратакол за несанкцыянаванае мерапрыемства — 4 кастрычніка на месцы не паспелі выпісаць. Хавацца не збіраюся, пабачым, які будзе вынік заўтра. Але ўжо цяпер можна сцьвярджаць, што пераслед удзельнікаў мірных сходаў грамадзянаў падчас выбарчай кампаніі выразна дэманструе ступень свабоды ў краіне і свабоды выбараў у прыватнасьці", — сказаў палітык у каментары “Новаму часу”.

Відэрэпартаж з акцыі можна паглядзець тут