Смаргонь. Колькасць галасоў за Караткевіч на сайце ЦВК значна меншая, чым у назіральнікаў (скрыншот)

 На сайце ЦВК пададзены афіцыйныя звесткі, што за Таццяну Караткевіч па Смаргонскім раёне прагаласавала ўсяго 887 чалавек, паводле афіцыйных пратаколаў, толькі на 8 участках — 1860.



Аднак паводле падліку незалежных назіральнікаў, якія вялі маніторынг на 8-мі ўчастках раённага цэнтру, паводле афіцыйных пратаколаў за Таццяну Караткевіч прагаласавала ажно 1860 (!) чалавек. Вось раскладка галасоў за яе па розных участках:

№2 — 278

№4 — 250

№5 — 292

№6 — 193

№7 — 401

№9 — 169

№12 — 95

№13 — 182

Усяго ж у Смаргонскім раёне 40 выбарчых участкаў, 20 з якіх знаходзяцца на тэрыторыі гораду, астатнія — сельскія.

Узнікае натуральнае пытанне — якім чынам лічыла галасы ЦВК?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”