«Недружалюбныя крокі» з боку Лондана? Беларусь адклікае пасла

Беларусь адклікае свайго пасла з Вялікабрытаніі і паніжае ўзровень дыпламатычнага прадстаўніцтва. Гэта тлумачыцца "недружалюбнымі крокамі" англічан.

1644506715980837_normal.png

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз патлумачыў адкліканне пасла наступным чынам: "У сувязі з цэлым шэрагам недружалюбных крокаў Вялікабрытаніі, сістэмна нацэленых на нанясенне максімальнай шкоды беларускім грамадзянам і юрыдычным асобам, прынятае рашэнне аб паніжэнні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва нашай краіны ў Лондане да часовага паверанага ў справах".

Паўнавартасная дыпламатычная прысутнасць Беларусі будзе адноўлена пасля з'яўлення ў брытанскім урадзе "адказных палітыкаў".

З 2020 года паслом у Вялікабрытаніі быў Максім Ермаловіч, у мінулым — міністр фінансаў Беларусі.