Павел Усаў: «Рускі мір» сыплецца
«Гандлявацца няма чым, спыніць вайну Пуцін не ў стане, бо яго адразу заб'юць свае. Бліцкрыг пераходзіць у стан паступовага "здыхання"», — разважае палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграме.
Відавочна, што
Масква ўжо пагубілася з тым, якую выпрацаваць палітычную павестку сваіх
дзеянняў ва Украіне.
На пачатку была поўная капітуляцыя і дэнацыфікацыя, суд над усімі "злачынцамі" (усёй элітай).
Потым, прызыў да ўкраінскага войска браць уладу ў свае рукі, бо кіраўніцтва "бЕндеровцы і наркаманы";
А зараз: “Прадстаўнік Крамля таксама запэўніў, што расійскае кіраўніцтва працягвае лічыць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага легітымным кіраўніком дзяржавы”. (Пяскоў)
Якая эквілібрыстыка. Калі Зяленскі легітымны кіраўнік дзяржавы, дык што ж вы ва Украіне робіце?
Можа заўтра рускія заявяць, што спецаперацыі паспяхова завершаная, Зяленскі і Украіна вызваленыя ад "бендераўцаў"?
"Рускі мір" сыплецца, ужо не ведаюць, што прыдумаць і як вылезці з багна.
Гандлявацца няма чым, спыніць вайну Пуцін не ў стане, бо яго адразу заб'юць свае.
Бліцкрыг пераходзіць у стан паступовага "здыхання", на колькі хопіць сіл. З надзеяй на тое, што Украіна і Захад стомяцца хутчэй — і тады можна шукаць кампраміс.
Дзеля гэтага бамбяць гарады, каб павялічыць патокі бежанцаў і прыдавіць гэтым Захад.