Зяленскі: Калі б супраць Расіі санкцыі ўвялі раней, не было б ніякай вайны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што калі б ЗША, ЕС і іх саюзнікі па NАТО ўвялі санкцыі супраць Расіі, то не было б ніякага ўварвання.
Кіраўнік Украіны адзначыў, што ўведзеныя супраць Масквы абмежаванні аказваюць моцны ўплыў на эканоміку краіны-агрэсара. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю Зяленскага тэлеканалу CNN.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што закрыццё неба над Украінай — гэта прэвентыўныя санкцыі. Паводле яго слоў, уведзеныя сёння абмежаванні супраць Расіі аказваюць моцны ўплыў на яе эканоміку.
"А мы папярэджвалі і прэзідэнта (ЗША Джо Байдэна. — Рэд.), і Еўрапейскі саюз: увядзіце прэвентыўна, увядзіце санкцыі раней — вы ўбачыце, якая будзе рэакцыя, не будзе ніякага ўварвання. Мяне таксама ніхто не чуў. А зараз вы бачыце, што адбываецца", — дадаў кіраўнік дзяржавы.