Пяскоў: Перакрыццё Беларуссю транзіту газу ў Еўропу немагчыма нават гіпатэтычна
У Крамлі нават гіпатэтычна не прадугледжваюць магчымасць перакрыцця Беларуссю транзіту расійскага газу ў Еўропу, зыходзяць з таго, што Расія працягне выконваць усе свае абавязацельствы, піша interfax.by.

Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова спыталі пра пазіцыю Крамля адносна заявы Аляксандра Лукашэнкі, што ў выпадку новых санкцый супраць Мінска адпаведны транзіт можа быць перакрыты.
«Пазіцыя такая, што мы не хацелі б гэта неяк прадугледжваць нават гіпатэтычна, таму зыходзім з таго, што ўсе абавязацельствы расійскі бок працягне выконваць гэтак жа, як ён рабіў шмат дзесяцігоддзяў», — сказаў Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-24» (ВГТРК).