Пракуратура заблакавала платформы грамадскага назірання за выбарамі
У Беларусі заблакаваны доступ да сайтаў zubr.media і xx2022.org —платформаў грамадскага назірання за выбарамі. Адпаведнае рашэнне прыняла пракуратура Віцебскай вобласці.
![blok_0802.jpg blok_0802.jpg](/img/v1/images/blok_0802.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэс-служба Генпракуратуры заяўляе, быццам на гэтых сайтах змяшчаліся «недакладныя звесткі пра запланаваны рэферэндум» і заклікі псаваць бюлетэні падчас галасавання, піша Еўрарадыё.
«Матэрыялы матывавалі грамадзян Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь», — кажуць у пракуратуры.