У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў лекара
У Магілёве супрацоўнікі 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК затрымалі нарколага-псіхіятра Віктара Сацуту.
![Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява](/img/v1/images/891135.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйная выява
Відэа з Віктарам Сацутам апублікавалі 6 лютага тэлеграм-каналы, падкантрольныя сілавікам.
У чым менавіта абвінавачваецца лекар — невядома, аднак сілавікі сцвярджаюць, што доктару пагражае крымінальная справа «за пісаніну ў інтэрнэце».