Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта «Газеты Слонімскай»

Доступ да сайта gs.by абмежаваны па загадзе Мінінфарма.

Спачатку сама газета, а пасля — і сайт

Спачатку сама газета, а пасля — і сайт


Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта «Газеты Слонімскай» — gs.by. Як паведамляе рэдакцыя, падставай для блакіроўкі сталі «выяўленыя парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі». Нібыта на сайце была інфармацыя, распаўсюд якой забаронены.
«Газета Слонімская» — недзяржаўнае рэгіянальнае выданне, якое выдавалася з вясны 1997 года. Друкаваная яго версія (як і рэкламнай газеты «Отдушина») перастала выходзіць у лістападзе 2020 года. Здарылася гэта пасля ператрусаў і пагрозы крымінальнай справы. У чэрвені 2021-га стала вядома, што друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўныя газеты. Абнаўляўся толькі сайт.
Паводле «Еўрарадыё».