Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча выклікаюць у КДБ

Праваабаронцу і журналіста  Уладзіміра Хільмановіча выклікалі на размову ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці.



chilmanovic.jpg

Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

25 красавіка на ягоны мабільны тэлефон патэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які прадставіўся прозвішчам Далгіх. Ён прапанаваў прыйсці ў КДБ. На пытанне грамадскага актывіста з якой прычыны яго выклікаюць, быў дадзены адказ, што “ў рамках кампетэнцыі дзейнасці ўпраўлення КДБ”. У выніку тэлефоннай размовы Хільмановічу была выпісаная позва на 14-00 26 красавіка.

Уладзімір Хільмановіч паведаміў журналістам беларускага Радыё “Рацыя”, што: “ня ведаю чаго канкрэтна будзе датычыць гэтая размова, але не маю сумневу, што прычынай такога выкліку ёсць мая публіцыстычная і праваабарончая дзейнасць. Апошнім часам я заўважаў падвышаную цікавасць да сваёй асобы з боку спецслужбаў праз розныя рэчы, прыкладам — беспадстаўнае трыманне пры перасячэнні мяжы, а таксама некаторыя ўскосныя фактары
 

spring96.org