Гродна. Адкрываецца першы хостэл

Першы хостэл у Гродна будзе размяшчацца ў цэнтры горада на вуліцы Гараднічанскай. Гаспадары плануюць адчыніць дзверы кліентам прыблізна 1 мая. Тады ж запрацуе сайт. Хостэл разлічаны на 18 месцаў.  



get_img52.jpg

Хостэл разлічаны на 18 месцаў. Кошты будуць залежаць ад колькасці чалавек у пакоі. Месца ў пакоі на 8 ложкаў абыйдзецца кліенту ў 9 еўра, у пакоі на 4 чалавекі — 12 еўра. Аднак гэта пакуль  прыкладныя кошты.

 

Гаспадары арыентуюцца на замежную моладзь і на іншагародніх студэнтаў, пераважна завочнікаў. Больш падрабязную інфармацыю гаспадары пакуль адмовіліся паведаміць, дадаўшы толькі: “Прыходзьце на адкрыццё, там раскажам і пакажам больш”.

 

Паводле www.t-styl.info