У Гродна прайшоў фэст экскурсаводаў
Сёлета фэст адбываецца 19–20 красавіка, запланаваны — 13 экскурсій па Гродне. У праграме — экскурсіі па гарадзенскіх храмах, могілках і шэраг незвычайных тэматычных экскурсій.
Экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай
Пра намер правесці ў Гродне некалькі бясплатных экскурсій арганізатары “Фэсту экскурсаводаў” у Беларусі загадзя паведамілі ў Гродзенскі гарвыканкам. Туды ж накіравалі назвы экскурсій і ўсе маршруты.
Гэта зроблена дзеля таго, каб не паўтарыўся сумны досвед мінулага году, калі ніводная з запланаваных у Гродне экскурсій не адбылася: напярэдадні экскурсаводаў наведалі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што экскурсіі будуць разглядацца як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы.
Першай стала экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былым брыгідскім манастыры (на рагу вул. Маркса і Маладзёжнай), якую правёў рэктар касцёла кс. Антоні Грэмза.
Кс. Антоні правёў удзельнікаў экскурсіі па касцёлу і яго сутарэннях, а таксама паказаў унікальны драўляны лямус. У сутарэннях ужо некалькі год існуе невялікі музейчык.
Нам удалося даведацца крыху пра планы рэстаўрацыі кляштарнага комплексу. Гэтак, мае быць адноўлена брама, што колісь існавала з боку Дома сувязі, а ў адрэстаўраваным лямусе размесціцца дыяцэзіяльны музей. На аднаўленне званіцы, знішчанай у савецкі час, грошай пакуль няма.
Сёлета Фэст экскурсаводаў у Гродне ладзіцца з 19 па 20 красавіка. У праграме – экскурсіі па гарадзенскіх храмах, могілках і шэраг незвычайных тэматычных экскурсій.
Пра намер правесці ў Гродне некалькі бясплатных экскурсій арганізатары “Фэсту экскурсаводаў” у Беларусі загадзя паведамілі ў Гродзенскі гарвыканкам. Туды ж накіравалі назвы экскурсій і ўсе маршруты.
Гэта зроблена дзеля таго, каб не паўтарыўся сумны досьвед мінулага году, калі ніводная з запланаваных у Гродне экскурсій не адбылася: напярэдадні экскурсаводаў наведалі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што экскурсіі будуць разглядацца як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы.
“Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе. Гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, па небанальных маршрутах і тэмах.
Галоўная мэта Фэсту, прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА, — пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.
Сёлета ў часе Фэсту запланавана каля 60 экскурсій па Мінску і яшчэ блізу 40 у больш чым 25 гарадах.
Паводле сайта www.t-styl.info