Рэжым пажырае сябе. Пісаў даносы на адвакатаў, а цяпер сам вылецеў з працы

Старшыня Мінскай абласной калегіі адвакатаў Максім Церашкоў страціў пасаду. Да таго ён паспеў выжыць з працы мінімум 16 калег.

ceraszkou.jpg

Церашкоў вядомы сваім удзелам у рэпрэсіях супраць калег на пасадзе старшыні Мінскай абласной калегіі адвакатаў, піша Н*ша Ніва.
Ён сведчыў на суде супраць вядомага адваката калегіі Андрэя Мачалава, які атрымаў 2 гады «хіміі» па факту за працу па спецыяльнасці і абарону палітвязняў.


Мачалава тады асудзілі за тое, што ён нібыта без ліцэнзіі абараняў жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру пракурорцы Аліне Касьянчык, — пры гэтым пра факт пазбаўлення ліцэнзіі адвакат даведаўся на судзе.
Церашкоў застаецца на свабодзе — ужо на наступны дзень пасля таго, як яго вывелі з калегіі ў кайданках, ён апынуўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе.
Пасаду кіраўніка калегіі яму давялося пакінуць.