Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў законы пра экстрэмізм і «кактэйль Молатава»

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў папраўкі ў шэраг законаў.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

У Крымінальны кодэкс уводзяцца артыкулы 361-1 і 261-2, якія прадугледжваюць пакаранне за стварэнне і фінансаванне аб'яднанняў грамадзян, калі ў іх дзейнасці прысутнічаюць прыкметы экстрэмізму. Пашыраецца артыкул 130 КК, які прадугледжвае адказнасць за распальванне сацыяльнай варажнечы, інфармуе БЕЛТА.


Уносяцца карэктывы ў артыкул 17.11 Кодэксу аб адміністрацыйных правапараушэннях. Прыцягнуць да адказнасць могуць за тыражаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія не ўваходзяць у адпаведны рэспубліканскі спіс. Прапануецца даць паўнамоцтвы па складанню адпаведных пратаколаў не толькі МУС і КДБ, але і пракуратуры, мытні.


Уводзіцца крымінальная адказнасць за выраб, набыццё, збыт, захоўванне і перавозку так званых "кактэйляў Молатава". Як паведамляла Еўрарадыё, з прапановай унесці адпаведныя дапаўненні ў артыкул 295-ы Крымінальнага кодэксу выступіла Міністэрства ўнутраных спраў. Больш падрабязна гл. тут.


Таксама сёння стала вядома, што новы артыкул 361-3 КК дазваляе прыцягваць да крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных канфліктах у іншых краінах нават пры адсутнасці прыкмет наёмніцтва. Адпаведныя зменыўхвалілі 4 красавіка ў двух чытаннях дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.


euroradio.fm

Падабаецца