Савет Рэспублікі праводзіць закрытае пасяджэнне
Пазачарговая сесія Савета Рэспублікі па пытанні аб пазбаўленні недатыкальнасці аднаго з членаў Верхняй палаты праходзіць 14 жніўня ў закрытым рэжыме.
Нагадаем, указ № 409 аб скліканні пазачарговай сесіі для разгляду пытання аб пазбаўленні недатыкальнасці аднаго з сенатараў Лукашэнка падпісаў 11 жніўня. Але ў дачыненні да каго з сенатараў
разглядаецца пытанне чыноўнікі не абвяшчаюць.
Прэс-служба Савета Рэспублікі не дае каментароў з гэтай нагоды. Ці будуць апублікаваныя вынікі пасяджэння пазачарговай сесіі, таксама пакуль невядома.
Па звестках БелаПАН, у пасяджэнні удзельнічаюць прадстаўнікі Следчага камітэта.
9 ліпеня прэс-служба Савета Рэспублікі праінфармавала аб пазбаўленні недатыкальнасці члена пастаяннай камісіі Верхняй палаты па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віталя Кастагорава. Паведамлялася,
што ён пазбаўлены недатыкальнасці ў адпаведнасці з артыкулам 47 закона «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, чальца Савета Рэспублікі ад 4 лістапада 1998 года ў сувязі з матэрыяламі,
якія паступілі з праваахоўных органаў.
Хто яшчэ з членаў Верхняй палаты вышэйшага заканадаўчага органа краіны трапіўся на крымінале, не дэталізуецца. У спісе «сенатараў», размешчаным на сайце Савета Рэспублікі,
цяпер лічацца 56 чалавек. Сярод іх і Віталь Кастагораў, якога ўжо пазбавілі недатыкальнасці і, па інфармацыі СМІ, затрымалі прама на пасяджэнні.
БелаПАН