Старшыня Еўрасавета: крызіс у Беларусі можа скончыцца толькі шляхам мірнага дыялогу
Старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль мяркуе, што палітычны крызіс у Беларусі можа скончыцца толькі шляхам поўнага мірнага дыялогу. Пра гэта палітык напісаў у сваім акаўнце ў Twitter.

«Прайшло паўгода, а жыхары Беларусі па-ранейшаму патрабуюць, каб іх галасы былі пачутыя. Мы працягваем падтрымліваць вас. Не можа быць гвалту супраць мірных дэманстрантаў, і Еўрасаюз патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Гэты крызіс можа скончыцца толькі шляхам поўнага мірнага дыялогу», — цытуе Мішэля REFORM.by.
Нагадаем, сёння абвешчаны Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, ініцыяваны Святланай Ціханоўскай. Да яго далучыліся многія краіны ЕС і іх лідары, грамадзяне гэтых краін і беларускія дыяспары за мяжой.