Прызначылі дату першага завочнага судовага працэсу
Фігурантаў звязваюць з «Чорнай кнігай Беларусі».

Абвінавачваных просяць з'явіцца ў 10.00 12 снежня ў Мінскі гарадскі суд і мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу. Чакаць, як падаецца, будуць доўга.
Судзіць «на адлегласці» 28-гадовую Яніну Сазановіч, 25-гадовага Данііла Багдановіча, 23-гадовую Вольгу Высоцкую, 21-гадовую Валерыю Занямонскую, а таксама 44-гадовага грамадскага дзеяча і журналіста, сузаснавальніка Sports.ru, выхадца з Беларусі Дзмітрыя Навошу збіраюцца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: па ч. 3 арт. 130 («Распальванне варожасці») і ч. 3 арт. 203-1 («Незаконны збор і распаўсюджванне персанальных даных»).
Абвінавачваных просяць з'явіцца ў 10.00 12 снежня ў Мінскі гарадскі суд і мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

Раней КДБ унёс фігурантаў у «тэрарыстычны спіс».
Нагадаем, Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон аб зменах у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, што дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асудзіць іх да расстрэлу.
