Вобла расійскаму войску ўсё ж пагражае?

Актывістку зноў будуць судзіць за «воблу».

720x709_0xac120003_7860247331665748599.jpeg

У Цюмені паліцыя дамаглася вяртання ў суд справы дзяўчыны, якая напісала на асфальце «не в***е!». Раней яна здолела пераканаць суд, што гэта быў пратэст супраць воблы.

Цюменскі абласны суд адмяніў рашэнне Цэнтральнага раённага суда і накіраваў на новы разгляд справу аб «дыскрэдытацыі» арміі РФ, што была распачатая супраць Алісы Кліментавай. Дзяўчына напісала на асфальце «не в***е!».

Аліса з Цюмені стала знакамітасцю пасля таго, як здолела ў судзе даказаць, што не дыскрэдытавала войска, а пратэставала супраць воблы.

Увечары 24 верасня яна напісала мелам «Нет В***е» на плошчы Адзінства і згоды ў Цюмені. Паліцыянты яе затрымалі і хацелі абвінаваць па «народнай» адміністрацыйнай справе. На судзе, які адбыўся 12 кастрычніка, Аліса настойвала, што яе пратэст быў прысвечаны рыбе, а надпіс на асфальце меў на ўвазе: «Нет вобле», таму што «яна адчувае непрыязнасць да гэтага тыпу рыбы». А паліцыянты не здолелі даказаць, што надпіс азначае нешта іншае.

Суд прыняў бок дзяўчыны. Вобла расійскаму войску пакуль ніяк не пагражае, таму Алісе вярнулі мел і адпусцілі дадому, а адміністрацыйны пераслед спынілі.

Паліцыя не пагадзілася з першым рашэннем суда і падала апеляцыйную скаргу.

«Я напраўду была ўпэўненая, што скаргу паліцыі адхіляць і пастанову суддзі пакінуць без зменаў. Я не ведаю, як пойдзе далей. Цяпер не мае сэнсу нешта меркаваць. Мне ў прынцыпе не вельмі падабаюцца словы з пяці літар, якія пачынаюцца на "В" і заканчваюцца на "А". Ёсць такія праблемы», — пракаментавала дзяўчына рашэнне суда.

Акцыя дзяўчыны 12 верасня і рашэнне суда прыцягнула вялікую ўвагу грамадскасці.

Гісторыя пра воблу разляцелася па ўсім сеціве ды спарадзіў мноства мемаў.

У прыватнасці, журналістка Ксенія Сабчак запусціла лінейку адзення з надпісам «Не вобле», а комік Сямён Слепакоў напісаў песню з такой назвай.

Паводле meduza.io, jauns.lv, www.maximonline.ru