Ксёндз асуджаны на 15 сутак

У Магілёве моляцца за затрыманага каталіцкага святара.

czabatar_vital.jpg


Як стала вядома, каталіцкі святар айцец Віталь Чабатар, якога затрымала міліцыя 17 лістапада, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 41-гадовы айцец Віталь — віцэ-дэкан Магілёўскага дэканату, належыць да Ордэну кларэтынаў і служыць у Магілёве на працягу апошніх 15 гадоў.
Мяркуючы па ўсім, нагодай для арышту святара сталі яго дзеянні ў сацыяльных сетках. Духавенства Магілёўскага дэканату заклікае да малітвы за святара, які церпіць за кратамі, паведамляе katolik.life.


На працягу апошняга месяца на адміністрацыйны арышт былі таксама асуджаныя грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў, настаяцель парафіі ў Брэсце, і рэдактар грэка-каталіцкай газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. Абодва ўжо выйшлі на волю.