Сустрэча са Станiславам Шушкевiчам у Вашынгтоне
У Вашынгтоне адбылася сустрэча беларусаў з першым кiраўнiком незалежнай Беларусi Станiславам Шушкевiчам.
Станіслаў Шушкевiч прыбыў у
амерыканскую сталiцу са сваёй жонкай, каб узяць удзел ва
ўрачыстасцях, прысвечаных 25-м угодкам падпiсання Белавежскiх
пагадненняў.
На мерапрыемства былi таксама запрошаныя першы прэзiдэнт
Украiны Леанiд Краўчук i першы дзяржсакратар РФ Геннадзь Бурбулiс.
Сустрэчы запланаваныя ў амерыканскiх дзяржустановах, унiверсiтэтах i фабрыках думкi ў Вашынгтоне i Бостане.
Урачыстае прыняццё прайшло ў доме Iрыны Красоўскай i Бруса Джэксана. З прывiтальнай прамовай выступiў Вячаслаў Бортнiк, старшыня Вашынгтонскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзiночання (БАЗА):
"Шаноўны спадар Шушкевiч!
Для
беларускай грамады Вашынгтону вялiкi гонар быць сёньня з вамi. Мы
вельмi ўдзячныя за вашую нястомную працу па захаваньнi
беларускасьцi на пасадзе лiдара овай незалежнай Беларусi i пасьля
таго. 25-ыя ўгодкi Белавежскiх пагадненняў, якiя мы адзначаем сёлета,
сталiся найважнейшым крокам да ўмацаваньня беларускае незалежнасцi,
беларускае дзяржаўнасцi. Хацелася б верыць у тое, што нельга спынiць
цi павярнуць назад прагрэс. На жаль, пакуль нельга прадказаць, як
"палiтыка сяброўства" новай амерыканскай адмiнiстрацыi з пуцiнскiм
рэжымам адаб'ецца на будучынi роднай Беларусi, Украiны ды iншых краiнаў
былога Савецкага Саюза. Таму барацьба за незалежную Беларусь
працягваецца. I мы, беларусы Амерыкi, верым, што да таго часу, пакуль
мы маем такiх лiдараў, як вы, мы здольныя перамагчы. Жадаем Вам плённых сустрэчаў у Злучаных Штатах. Жыве Беларусь!"