Святлана Ціханоўская: Беларусь падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе для суда над памагатымі рэжыму

Заява пра гэта з'явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

photo_2020_11_21_16_37_25.jpg

Падчас сустрэч з прэм'ерам і міністрам замежных спраў Нідэрландаў Святлана Ціханоўская заявіла, што злачынствы супраць чалавечнасці, якія здзяйсняюць памагатыя рэжыму, не застануцца беспакаранымі. Доказы злачынстваў будуць падрыхтаваны для разгляду Міжнародным крымінальным судом і трыбуналам у Гаазе.
Святлана Ціханоўская заявіла, што ў будучыні Беларусь абавязкова падпіша Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда. Пакуль гэтага не адбылося, яна будзе звяртацца ў Савет бяспекі ААН для правядзення следства і склікання трыбунала па Беларусі: «Забойствы Бандарэнка, Тарайкоўскага, Крыўцова не застануцца беспакаранымі. Таксама ў нас ёсць сведчанні сотняў чалавек, якія былі збітыя ў турмах, прайшлі праз катаванні ці згвалтаванні. І падчас Народнага Трыбунала мы збярэм яшчэ больш доказаў, каб датычныя ў выніку панеслі адказнасць за свае злачынствы».