Святлана Ціханоўская наведае Фінляндыю, Партугалію і Швейцарыю
Там яна абмяркуе праграмы падтрымкі беларусаў.
Святлана Ціханоўская рыхтуе чарговую працоўную паездку па еўрапейскіх краінах.
З 1 па 4 сакавіка ў Ціханоўскай запланаваны візіт у Фінляндыю. Там яна сустрэнецца з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і кіраўніком МЗС краіны.
Пасля палітык завітае ў Партугалію, дзе да 7 сакавіка яна таксама сустрэнецца з прэмʼер-міністрам і кіраўніком МЗС і, да таго ж, будзе мець размову з былым старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.
Напрыканцы ў Ціханоўскай запланаваная паездка ў Швейцарыю (з 7 па 10 сакавіка). Там яна мусіць сустрэцца з прадстаўнікамі ААН і мясцовага парламенту.
На сустрэчах Ціханоўская будзе распавядаць пра сітуацыю ў Беларусі і пра тое, што пратэсты працягваюцца. Таксама падчас візітаў абмяркуюць праграмы падтрымання пацярпелых беларусаў, праваабаронцаў і незалежных медыяў.