Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель
Сустрэча доўжылася 45 хвілін. Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі: мірныя мітынгі працягваюцца, і таму рэжым працягвае павялічваць колькасць палітычных вязняў. Многія народныя лідары, як Сяргей Ціханоўскі і Марыя Калеснікава, працягваюць знаходзіцца ў турме. Таму самае галоўнае пытанне цяпер — спыніць гвалт і вызваліць палітвязняў.
Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што пратэсты ў Беларусі — не супраць Расіі і не супраць Еўропы, гэта следства выключна ўнутрыбеларускага крызісу. У самога беларускага народа цяпер адна агульная мэта, ясная і зразумелая — новыя выбары. Важна, каб яны былі праведзены ў самы бліжэйшы час.26 гадоў народ жыў пад ціскам гэтага рэжыму, больш трываць немагчыма!
Святлана дадала, што беларускі народ, акрамя маральнай, чакае таксама інвестыцыйную падтрымку, дапамогу незалежным медыя і грамадзянскім арганізацыям — для пераадолення наступстваў гэтага крызісу.
Святлана Ціханоўская таксама падарыла Ангеле Меркель бел-чырвона-белы парасон і кнігу «Краіна Беларусь» у нямецкім перакладзе.
Паводле прэс-рэліза